Паштоўкі дапоўненай рэальнасці ARCARD
Серыі паштовак пра Беларусь у дапоўненай рэальнасці (ПТУШКІ, жывёлы, прырода, побыт, спевы, культура, гістарычныя помнікі, нацыянальная кухня, людзі і г.д.)
О проекте
Вось ужо як 10 год я актыўна падарожнічаю па краінах Еўропы. Шмат людзей сустракаліся мне на гэтым шляху і я размаўляў з імі пра Беларусь. Беларусь для іх зусім не знаёмую, а для мяне вельмі блізкую і любімую. Мне хацелася пакінуць у сэрцы кожнага з іх маленькую частку Беларусі, зрабіць ім невялічкі падарунак. Падаруначак, які б узгадваў ім пра нашу сустрэчу і тую невядомую для іх краіну - маю Бацькаўшчыну.

І вось зараз, я дырэктар кампаніі AR.TEAM (распрацоўка прыкладанняў дапоўненай рэальнасці), хачу запусціць праект па стварэнню Паштовак пра Беларусь. Паштоўкі будуць ажываць, калі на іх навесці камеру смартфона.

Першая серыя паштовак "Птушкі Беларусі" будзе распрацоўвацца ў цесным кантакце з арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Праз камеру сматфона мы ўбачым птушак як жывых, яны будуць сядзець на паштоўцы, а мы пачуем пра іх цікавыя звесткі і зможам зрабіць з імі сэлфі.
Спасибо!
Голосование завершено

Результаты будут опубликованы 11 марта
Made on
Tilda