Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас
Кніжка-карцінка, якая вучыць думаць пра важнае і заўважаць дзівоснае
О проекте
Кніга асаблівая тэматыкай і формай яе падачы – кароткія вершы Ульфа Старка просяцца, каб іх чыталі ўголас, і расказваюць пра таямнічых звяроў вакол – а можа, і ўнутры нас, пра іх стасункі з сабой і светам.

Малюнкі вядомай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам раскрываюць характары герояў кнігі. Чытач пазнаёміцца з Эскалопам, Кракавякам, Качэўлікам, Бубухам, Зуботнікам, Сланцам, Чакулямі і іншымі непаўторнымі істотамі. А потым і з самой Ліндай, якая пасля выхаду кнігі з задавальннем завітае ў Беларусь, каб сустрэцца з чытачамі.

Ульф Старк - адзін з самых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў, ён бываў у Беларусі: тут ужо выдавалася яго супольная з Ліндай дзіцячая кніга "Дыктатар". На жаль, у 2017 годзе Ульфа не стала.

Кніга пра звяроў выйшла ў Швецыі ў 2016 годзе, па-руску яе пакуль няма. На беларускую мову яе пераклала Алеся Башарымава, сярод перакладаў якой – кнігі Тувэ Янсан пра мумітроляў, "Снежны чалавек" Эвы Суса і Бэнжамэна Шо, "Найлепшы спявак у весце" Ульва Нільсана і Эвы Эрыксан.

У Беларусі кніга выйдзе ў выдавецтве "Koska" Надзі Кандрусевіч: яно спецыялізуецца на якаснай дзіцячай шведскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову.

У кнігі будзе цвёрдая вокладка і 58 старонак з поўнафарматнымі каляровымі ілюстрацыямі.
Спасибо!
Голосование завершено

Результаты будут опубликованы 11 марта
Made on
Tilda