Альбом фотаздымкаў Фрыца Краўскопфа

падрыхтоўка і выданне альбома фотаздымкаў знакамітага прускага фатографа Фрыца Краўскопфа з выявамі беларускіх паселішчаў часоў Першай сусветнай вайны
О проекте
Фрыц Краўскопф (1882-1945) - самы знакаміты і паспяховы фатограф Усходняй Прусіі міжваеннага часу - падчас Вялікай вайны служыў у нямецкім войску на тэрыторыі Беларусі. У 1916-1918 гг. ім зроблена некалькі соцень фотаздымкаў з выявамі беларускіх паселішчаў - Полацка, Камаяў, Кабыльніка (Нарачы), Міхалішак, Шэметава, Лынтупаў і др.

Упершыню пад адной вокладкай будуць сабраны і апублікаваны каля 50 найбольш цікавых работ фотамайстра са збораў Лынтупскага культурнага цэнтра "Культыватар". Большасць фотаздымкаў раней не публікаваліся і не вядомы шырокай публіцы.

Выданне прысвячаецца 100-годдзю з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.
Спасибо!
Голосование завершено

Проект собрал: 149 голосов
Made on
Tilda